

КАРТА ПЕРЕПИСКИ


АГРОГОРОДОК СОРОЧИ

На страницах данного электронного альбома Вы сможете познакомиться с социальными, культурными и природными объектами нашего агрогородка. Рассказчиками и иллюстраторами стали воспитанники нашего учреждения.
ЭКСКУРСІЯ НА КРЫНІЦУ






Прывітанне, нашы незнаемыя сябры!
Пішуць вам ліст выхаванцы дзіцячага садка з аграгарадка Сарачы Любанскага раёна.
Наш садок знаходзіцца ў вельмі прыгожым месцы, на жывапісным беразе чыстай крыніцы. Вакол крыніцы расце шмат розных дрэў: ліпы, клёны, бярозкі, ёсць некалькі маладых дубкоў. Мы часта ходзім на экскурсію на гэтую крыніцу і назіраем за зменамі ў прыродзе, якія адбываюцца ў розныя поры года. Вось і ўчора мы пабывалі на нашай крыніцы. Якая прыгажосць наўкол!
Вада ў крыніцы празрыстая, чыстая. На паверхні вады, як у люстэрка адлюстроўваюцца залатыя ўборы дрэў. Мы нават убачылі адлюстраванне памяшкання нашага дзіцячага садка.
У вадзе плаваюць маленькія рыбкі. Калі стаяць на беразе ціха-ціха рыбкі падплываюць амаль да самых ног.









А яшчэ мы назіралі як рыбакі ловяць рыбу. Мы пазнаёміліся з рыбаком. Гэта быў дзядуля нашага Ягора. Ён паказаў нам якая ў яго доўгая вудачка. Дзядуля расказаў і паказаў, што на вудачцы ёсць доўгая леска, паплавок і кручок. А ў вядры ў рыбака быў улоў: некалькі карасёў і невялікі шчупачок. Дзядуля нам паведаміў, што ў нашай крыніцы жывуць ракі, а ракі жывуць толькі ў чыстай вадзе.
Потым мы пайшлі далей і адзначалі змены, якія адбываліся у прыродзе. Дрэвы стаяць у залатым убранні, на зямлі рознакаляровы дыван з апаўшага лісця. Мы сабралі прыгожыя букеты з лісця, а потым лісты разам падкінулі і атрымаўся асенні салют.
Пад бярозкаю наша Каця знайшла некалькі грыбоў. Наш выхавальнік Інга Фёдораўна расказала, што гэтыя грыбы называюцца сыраежкі.














Калі мы звярталіся назад у садок,над намі нізка-нізка праляцелі два лебедзі і апусціліся на нашу крынічку. Лебедзі часта прылятаюць сюды. Мы пастаялі, паназіралі за гэтымі прыгожымі птушкамі.
Інга Фёдараўна сказала, што нам ужо пара ісці ў групу, нас чакае абед.
Вось якая цікавая вандроўка на нашу крынічку адбылася ўчора.
Дарагія сябры! Напішыце, калі ласка, куды вы хадзілі на экскурсію, што цікавага там убачылі.
Будзем чакаць ад вас ліста.






ЭКСКУРСІЯ НА МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС


Добры дзень, дарагія сября!
Пішуць вам ліст выхаванцы дзяцячага садка з аграгарадка Сарачы Любанскага раёна. Мы працягваем знаёміць вас з нашымі славутымі мясцінамі.
У цэнтры нашага аграгарадка пабудаваны прыгожы комплекс воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы наш край.
Помнік складаецца з пяці пліт, на якіх вызначаны ваенныя гады, а ўверсе - шыльды з імёнамі загінуўшых. Каля помніка растуць прыгожыя бярозкі, ляжаць магутныя валуны, на святы гарыць агонь. Каля помніка расце шмат кветак.
Вайна - самае жахлівае, самае жудаснае слова,якое толькі ёсць у свеце. Ад аднаго яго вымаўлення бягуць мурашкі па скуры і становіцца не па сабе.


Адгрымела вайна, на зямлю прыйшоў мір. Памяць аб героях вайны ўвекавечана ў кнігах, вершах, песнях, фільмах.
Кожны год 9 Мая ў Дзень Перамогі каля помніка збіраюцца ветэраны, радуюцца сустрэчы, шануюць адзін аднаго са святам, гучыць святочная музыка, гарыць вечны агонь.
Мы, выхаванцы дзіцячага садка, таксама любім бываць на гэтым свяце. Мы прыносім кветкі да вечнага агню, расказваем вершы пра вайну, ушаноўваем памяць паўшых у баях, за Радзіму, слухаем расказы ветэранаў, дзякуем за мірнае неба над галавой.







Нам, дзецям мірнага часу, вельмі цяжка ўявіць усе жахі тых дзён, але мы ніколі не павінны забываць герояў, якія загінулі прыбліжаючы дзень перамогі. Вечная слава героям!


ЭКСКУРСІЯ Ў САРОЦКУЮ СЕЛЬСКУЮ БІБЛІЯТЭКУ


Прывітанне сябры!
Сёння на занятку ў садку мы пазнаёміліся з вершам Івана Андрээвіча Муравейкі "Лясныя дактары". Наша выхавальнік Інга Фёдараўна расказала нам, што І.А. Муравейка нарадзіўся і жыў на Любаншчыне і прапанавала схадзіць на экскурсію ў бібліятэку, паглядзець, якія яшчэ кнігі напісаў аўтар.
На прагулцы мы адправіліся на экскурсію ў бібліятэку. Бібліятка размешчана ў доме культуры нашага аграгарадка. Нас ветліва сустрэла бібліятэкар Таццяна Віктараўна. Яна нам расказала, што такое бібліятэка. Слова бібліятэка складаецца з дзвух слоў. Слова "біблія" - азначае кніга, "тэка" - сховішча. Што атрымалася?
Бібліятэка гэта сховішча для кніг, дом у якім жывуць кнігі. Кнігі ў бібліятэке знаходзяцца на спецыяльных стылажах.
Кнігі дзеляцца па раздзелам: кнігі пра прыроду, пра космас, фантастычныя, навуковая літаратура.



Кнігі стаяць на паліцах, кожная кніга на адпаведным месцы. Асобна знаходзяцца кнігі для дзяцей. Кнігі для дзяцей з прыгожымі, рознакаляровымі карцінкамі.
У бібліятэке ёсць чытальная зала. У зале мы селі ў крэслы і бібліятэкар пазнаёміла нас з правіламі паводзін у бібліятэке, правіламі карыстання кнігамі.
Тяццяна Віктараўна пазнаёміла нас з выставай "Зорка Івана Муравейкі" прысвечанай стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла нас з біяграфіяй пісьменніка, яго творчасцю. Пісьменнік шмат твораў напісаў пра подзвігі партызанаў у час вайны. І.А.Муравейка таксама быў салдатам у савецкай арміі, абараняў нашу зямлю ад ворагаў. Пісьменнік узнагароджаны арданамі і медалямі за адвагу. На выставе знаходзіцца шмат кніг для дзяцей, якія напісаў І.А.Муравейка.




Бібліятэкар параіла нам узяць некалькі кніг гэтага аўтара. Яна завяла спецыяльныя кніжкі-фармуляры для нас і туды запісала кнігі.
Мы падзякавалі Таццяну Віктараўну за кніжкі і цікавую экскурсію.
А куды вы хадзілі ў апошні час? Пра што цікавае даведаліся?
Да пабачэння.

ЭКСКУРСІЯ Ў ЦЫРУЛЬНЮ




Прывітанне, сябры!
Пішуць вам выхаванцы Сароцкага яслі-сада Любанскага раёна.
У нас у групе шмат дзяўчынак. Усе яны прыгожыя, добрыя, вясёлыя. Аднойчы наша дзяўчынка Анюта прыйшла ў дзіцячы садок з вельмі прыгожай прычоскай. А хочацца сказаць, што ў яе доўгія, прыгожыя валасы. Усім было цікава даведацца, хто зрабіў ёй такую прычоску. Анюта расказала, што яе матуля працуе цырульнікам. Усім стала цікава, а што ж умее рабіць цырульнік? Мы вырашылі, што дамовімся з Наталляй Аркадзьеўнай і сходзім на экускурсію ў цырульню.
І вось настаў дзень сустрэчы з Наталляй Аркадзьеўнай, яна чакае нас у госці. Але перад тым, як пайсці ў цырульню, мы правялі гутарку, разгледзелі карцінкі, нават успомнілі, як нехта з дзяцей хадзіў у цырульню. Так што мы ўжо шмат чаго ведалі пра прафесію цырульніка.






Наталля Аркадзьеўна сустракала нас у своім кабінеце. Яна расказала, што марыла быць цырульнікам яшчэ з маленства. Як яна яшчэ маленькай дзяўчынкай рабіла прыгожыя прычоскі сваім лялькам і як падстрыгла свайго малодшага браціка.
Наталля Аркадзьеўна паказала нам свае прылады працы.
Чаго ў яе толькі няма: вялікае люстэрка, розных відаў расчоскі і моцны фен, шмат розных колераў фарбоў для валос, машынкі для стрыжкі, пахучыя шампуні, розных памераў нажніцы, цікавая ракавіна для мыцця галавы і вялікая сушка. У яе кабінеце было вельмі ўтульна.
А потым майстар рабіла нашых дзяўчынак прагожымі. Яна падстрыгала ім чолкі, раўняла валаскі, сушыла іх фенам, выкарыстоўвала для сваёй працы розныя прылады. З кабінета цырульніка ўсе выходзілі вельмі задаволеныя, у нас было шмат уражанняў.









Вечарам мы арганізавалі сюжэтна-ролевую гульню "Цырульня". Усе хацелі пабыць цырульнікамі, але і наведаць нашу цырульню жадалі многія. А калі прыходзілі за намі бацькі, мы з захапленнем расказвалі пра сваю экскурсію, прасілі іх звадзіць нас яшчэ раз да майстра.
Вось такая цікавая атрымалася ў нас экскурсія. А ты, наш сябар, раскажы нам, што ў вас цікавага.
Да пабачэння!





ЭКСКУРСІЯ Ў БАСЕЙН


Прывітанне сябры!
У нашым аграгарадку Сарачы, ёсць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і там знаходзіцца басейн.
Кожны чацвер мы наведваем яго разам з выхавальнікам, кіраўніком фізічнага выхавання і медыцынскай сястрой.
Зайшоўшы ў памяшканее ФАЦ трэба абавязкова зняць верхняе адзенее, павесіць яго на вешалку і пераабуцца ў гумавыя шлёпанцы.
Пасля хлопчыкам трэба прайсці ў пакой для хлопчыкаў, а дзяўчынкам - у пакой для дзяўчынак. Там трэба распрануцца, прыняць душ, апрануць купальнікі ці плаўкі, надзець шапачкі для плавання і выйсці ў памяшканне, дзе знаходзіцца басейн.
Памяшканне вельмі вялікае і прыгожае, з высокай столлю, вялізнымі вокнамі і балконам для балельшчыкаў. Ёсць вялікі басейн - для дарослых і басейн для дзяцей. У басейне для дарослых вельмі глыбока і ён большы па памеры, там адбываюцца спаборніцтвы па плаванню.




А ў басейне для дзяцей, займаюцца дзеці, там неглыбока і вада цяплейшая.
Міша: Я вельмі люблю хадзіць у басейн. Больш за ўсё мне падабаецца плаваць і гуляць у вадзе з мячом.
Вера: А яшчэ мы гуляем у гульню "Вясёлыя рабяты" і выконваем розныя практыкаванні.
Іван: У басейне мне падабаецца свабоднае плаванне, гэта бывае ў канцы занятка.
Аляксей: Мне падабаецца ныраць і плаваць з доскай. А яшчэ мы ходзім уздоўж сценак, гэта мы так размінаемся.
Кацярына: Басейн патрэбны, каб не хварэць, закаляцца і быць здаровым.
Дарагія, сябры, прыязджайце да нас і мы разам наведаем басейн.
Да сустрэчы!
ЭКСКУРСІЯ НА ПОШТУ


Добры дзень, нашы маленькія сябры!
Пішуць вам ліст выхаванцы дзіцячага садка з аг.Сарачы.
Аднойчы мы гулялі на пляцоўцы дзіцячага сада, раптам у блакітным небе з'явілася стайка галубкоў. Яны пакружыліся над нашай пляцоўкай і зніклі на даху шматпавярховага дома. Наш выхавальнік расказала нам, што гэтыя птушкі жывуць усюды, акрамя Антарктыды. Людзі даўно заўважылі здольнасць галубоў заўсёды вяртацца да роднага дому, дзе б далёка ён не знаходзіўся. Яны прыносілі важныя паведамленні, пісьмы, якія прычаплялі да іх лапак.
У гэты час, калі мы размаўлялі пра галубоў, да нас падыйшла наш паштальён, прынесла газеты і часопіс. Так мы сустрэліся з сапраўдным паштальёнам. Усім было вельмі цікава паглядзець на працу Валянціны Іванаўны. Яна запрасіла нас у госці.




У назначаны дзень мы адправіліся на экскурсію на пошту.
На пошце нас ласкава сустрэла начальнік Жана Леанідаўна. Яна дала нам час для самастойнага агляду памяшкання. Мы разгледзелі вітрыны з паштоўкамі, канвертамі, потым паслухалі расказ аб тым, хто працуе на пошце.
Паштальён Валянціна Іванаўна расказала нам, што газеты, часопісы, пісьмы прывозяць на пошту на машыне. Яна паказала нам розныя газеты, рознакаляровыя часопісы. Расказала, што ёсць часопісы для дарослых, а ёсць і для дзяцей.
Перад тым, як разнесці часопісы, газеты, пісьмы па дамам, іх трэба разлажыць па адрасам. На кожнай газеце ці часопісе яна піша алоўкам нумар дома. Калі ўсё гатова, можна загружаць паштовую сумку. Яна атрымалася цяжкай.
Мы паглядзелі, як Жана Леанідаўна адпраўляла пасылку.





Рэчы паклалі ў спецыяльны яшчык, напісалі адрас, куды трэба адправіць пасылку, заклеілі яе, паставілі пячатку. І цяпер гэта пасылка можа адпраўляцца ў шлях поездам ці нават самалётам па адрасу.
Каб пісьмы і пасылкі вытрымалі такі далёкі і няпросты шлях іх адзяваюць у спецыяльнае адзенне: пісьма - у канверты, бандэролі і пасылкі - у яшчыкі і паперу.
Мы купілі канверт з маркай, паложым у яго наша пісьмо і малюнкі і адправім вам - нашым сябрам. Цікавая атрымалася экскурсія на пошту і вельмі спадабаўся расказ пра тых, хто там працуе.
Да пабачэння!
Пішыце, што цікавага адбываецца
ў вашым жыцці.

ЭКСКУРСІЯ Ў ДУА "САРОЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"


Прывітанне сябры!
Мы - выхаванцы старшай групы дзіцячага сада аграгарадка Сарачы.
Мы вельмі любім свой сад, але хутка мы пойдзем у першы клас. І таму мы вырашылі схадзіць на экскурсію ў школу.
Да галоўнага ўваходу ў школу вядзе высокі ганак з мноствам прыступкаў. З гэтага ганка кожны год восенню і вясной з Першым і Апошнім званком віншуе дырэктар школы, настаўнікі і розныя госці.
На ганку школы нас сустрэў настаўнік гісторыі. Ён паведаміў нам, што школа была пабудавана ўжо больш за 40 гадоў назад.
Гэта двухпавярховы будынак бела-жоўтага колеру. Школа даволі вялікая, у ёй вучацца 136 вучняў. Сярод іх ёсць і зусім маленькія дзеці, якія вучацца ў пачатковых класах. Пачатковыя класы вучацца на першам паверсе, а старшыя дзеці - на другім.



Мы ўвайшлі ў школу. І першае, што мы ўбачылі - гэта сімволіку нашай краіны. Яна знаходзіцца на вялікім стэндзе ў холе школы.
У школе шмат кабінетаў. Яны вялікія і прасторныя, з вялікімі вокнамі і новымі партамі. На падваконніках стаяць прыгожыя герані.
На сценах карыдораў вісяць розныя стэнды з інфармацыяй для вучняў.
Акрамя гэтага ў школе ёсць актавая зала, дзе праходзяць розныя мерапрыямствы.
Спартыўная зала. Гэта адно з любімых месцаў вучняў, таму што там можна і пабегаць, і пагуляць з мячом у розныя спартыўныя гульні.
Мы пабывалі ў бібліятэцы, дзе знаходзіцца мноства цікавых кніг і чытальная зала. Пагулялі там у татр "Батлейка".





Схадзілі ў сталовую, дзе харчуюцца дзеці. Там быў такі смачны пах, што нам вельмі захацелася есці.
Паказалі нам і піянерскі пакой. На стале ў піянерскай стаяў макет мемарыяльнага комплексу, які знаходзіцца ў цэнтры нашага аграгарадка. Яго зрабілі піянеры з дапамогай настаўнікаў.
Звадзілі нас і ў школьны музей. Там мы ўбачылі шмат цікавага, нават школьную форму, якую насілі вучні даўным даўно.
Экскурсія ў школу нам вельмі спадабалася. Мы даведаліся пра яе шмат чаго новага. Пасылаем вам нашы фотаздымкі і малюнкі.
Да новых сустрэч!
З павагай вашыя сябры і Наталля Уладзіміраўна.

НАША ПЛЯЦОЎКА





Добры дзень, сябры!
Пішуць вам выхаванцы дзіцячага садка з аг.Сарачы Любанскага раёна. Шмат было здзейснена экскурсій, шмат лістоў напісана сябрам, а сёння мы хочам расказаць пра сваё любімае месца адпачынку - пляцоўку дзіцячага сада.
Летам прагулкі займаюць важнае месца ў рэжыме дня дзяцей. Калі дзеці гуляюць на вуліцы, то яны знаёмяцца з асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету, з разнастайнымі з*явамі прыроды развіваюцца ў працоўнай і гульнявой дзейнасці. Акрамя гэтага, пад уплывам санца, паветра і вады, дзіцячы арганізм загартоўваецца. Каб кожная прагулка прыносіла карысць і радасць для дзяцей мы абустроілі сваю пляцоўку на ўчастку дзіцячага сада.
Яшчэ зімой мы абмяркоўвалі, што б мы хацелі зрабіць на нашай пляцоўцы. Усе разам вырашылі, што нам патрэбна кухня. Да працы далучылі бацькоў. Тата Улада згадзіўся нам дапамагчы і хутка наша мара здзейснілася.


























Так на нашай пляцоўцы з*явілася кафэ. Цяпер мы на прагулцы заўсёды на кухні пячом прыгожыя пячэнікі, гатовім смачную ежу, чай і запрашаем усіх сяброў у наша кафэ.
Яшчэ на нашай пляцоўцы ёсць новая скамейка ў выглядзе рознакаляровых алоўкаў. Дарэчы, на нашай пляцоўцы шмат скамеек. Есць скамейка ў выглядзе жырафа, ёсць скамейкі са сталамі, дзе мы збіраемся і чытаем казкі, малюем, лепім, абмяркоўваем розныя пытанні.
Але не адна прагулка не абыходзіцца без гульні ў пясочніцы. Пясочак жоўценькі, прыемны для гульні. Мы будуем розныя дамы, дарогі, пяшчэры, замкі.
На пляцоўцы расце шмат раслін: бярозы і клёны, ліпы, туі і груша, лілеі, півоні, папаратнікі, ірысы, хосты, ландышы.
Усе мы з задавальненнем ходзім у дзіцячы сад, бо там нам весела і добра. А што цікавага ў вас?
Да пабачэння!



















